Главная

Новости законодательства

Законодательство РБ Обновление

Решения местных органов власти

Международные договоры

Полезные ссылки

Обратная связь




Общегосударственный классификатор Республики Беларусь "Виды экономической
деятельности"

Кодексы Беларуси

“Об амнистии некоторых категорий лиц, совершивших преступления”







Новости законодательства Беларуси

Белорусский Правовой Портал
Код кнопки

Наши партнёры

Российский Правовой Портал - inPRAVO 

Судебная практика Российской Федерации

NewsBY.org - Новости Беларуси. News of Belarus

Право - Законодательство Беларуси и других стран

 





Rambler's Top100





 

 

Под общей редакцией Валерия Левоневского

Соглашение Правительства Республики Беларусь и Правительства Турецкой Республики от 8 сентября 1993 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Турэцкай Рэспублiкi аб гандлёвым i эканамiчным супрацоўнiцтве"

По состоянию на 12 октября 2006 года

<< Законодательство Республики Беларусь

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ТУРЭЦКАЙ
 РЭСПУБЛIКI АБ ГАНДЛЁВЫМ I ЭКАНАМIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 1 снежня 1993 г.

     Урад  Рэспублiкi Беларусь  i Урад  Турэцкай Рэспублiкi,  якiя ў
далейшым называюцца "Дагаворныя Бакi",
     - жадаючы развiваць  i дыверсiфiкаваць узаемавыгадныя гандлёвыя
i эканамiчныя  сувязi  памiж  абедзвюма  краiнамi  на  стабiльнай  i
збалансаванай аснове,
     -  пацвярджаючы  iх  жаданне  да  далейшага ўмацавання iснуючых
сяброўскiх адносiн  на аснове прынцыпу  роўнасцi, узаемнай павагi  i
выгады,

     ДАМОВIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:

                             Артыкул 1

     Дагаворныя Бакi згодна з iх дзеючым нацыянальным заканадаўствам
прымуць неабходныя меры для развiцця i дыверсiфiкавання iх гандлёвых
сувязей  на  доўгатэрмiновай,  стабiльнай  i  збалансаванай  аснове,
пашырэння эканамiчнага супрацоўнiцтва ў рамках iснуючых магчымасцей.

     У  гэтых мэтах  Дагаворныя Бакi  створаць неабходныя спрыяльныя
ўмовы  для  зябеспячэння  пераемнасцi   ў  супрацоўнiцтве  памiж  iх
адпаведнымi юрыдычнымi асобамi, прадпрымальнiкамi, арганiзацыямi.

                             Артыкул 2

     Дагаворныя  Бакi  прадаставяць  адзiн  аднаму рэжым найбольшага
спрыяння ў адносiнах да:
     - мытных пошлiн i любых збораў на iмпарт i экспарт,
     - метадаў спагнання гэтых пошлiн i збораў,
     -  правiлаў  i  фармальнасцей,  што  датычацца  мытнай ачысткi,
транзiту, складзiравання i перагрузкi,
     - падаткаў i iншых унутраных  збораў, якiя накладаюцца прама цi
ўскосна на тавары, што iмпартуюцца,
     - метадаў плацяжу i пераводу такiх плацяжоў.
     Дадзеныя палажэннi не  распаўсюджваюцца на:
     -   прывiлеi,   якiя   прадастаўляюцца   суседнiм  краiнам  для
палягчэння прыгранiчнага i прыбярэжнага гандлю;
     - прывiлеi,  якiя вынiкаюць з пагадненняў  аб стварэннi мытнага
саюза цi зоны свабоднага гандлю, заключаных цi якiя будуць заключаны
ў будучым якiм-небудзь з Бакоў;
     -  прывiлеi, якiя  прадастаўляюцца краiнам,  што сталi  на шлях
развiцця, на аснове мiжнародных пагадненняў.

                             Артыкул 3

     Дагаворныя  Бакi дзеля  забеспячэння вольнага  доступу на рынкi
адзiн аднаго, а таксама для паляпшэння i дыверсiфiкацыi двухбаковага
гандлю памiж абедзвюма краiнамi дамовiлiся садзейнiчаць аператыўнаму
абмену iнфармацыяй,  наладжванню кантактаў памiж  дзелавымi людзьмi,
пашыраць абмен дэлегацыямi  прадпрымальнiкаў, а таксама садзейнiчаць
iх удзелу ў мiжнародных выставах i кiрмашах, што будуць арганiзаваны
ў Беларусi i Турцыi.

                             Артыкул 4

     Дагаворныя Бакi згодна з iх дзеючым нацыянальным заканадаўствам
будуць  садзейнiчаць  таму,  каб  iх  упаўнаважаныя  органы аказвалi
садзейнiчанне ў аператыўнай выдачы  iмпартных i экспартных лiцэнзiй,
неабходных  для выканання  кантрактаў, падпiсаных  у адпаведнасцi  з
палажэннямi дадзенага Пагаднення.

                             Артыкул 5

     Прымаючы  пад  ўвагу  важнасць  банкаўскай  справы  ў  развiццi
ўзаемных   эканамiчных  i   камерцыйных  сувязей,   Дагаворныя  Бакi
дамовiлiся садзейнiчаць супрацоўнiцтву памiж банкамi абедзвюх краiн.

                             Артыкул 6

     Дагаворныя Бакi згодна з iх дзеючым нацыянальным заканадаўствам
зробяць адпаведныя захады па вызваленнi  ад мытных пошлiн i падаткаў
тавараў, часова iмпартаваных у краiну з мэтай рээкспарту.

                             Артыкул 7

     Дагаворныя Бакi акажуць садзейнiчанне ў супрацоўнiцтве абедзвюх
краiн у галiне iнвестыцый i  тэхналогii, апрача ўсяго iншага, шляхам
стварэння сумесных прадпрыемстваў на iх тэрыторыях для задавальнення
патрэб як iх унутраных рынкаў, так i рынкаў трэцiх краiн.
     Акрамя  таго, Дагаворныя  Бакi вызначылi,  апрача ўсяго iншага,
наступныя галiны ў якасцi магчымых напрамкаў  супрацоўнiцтва:
     - сельская гаспадарка;
     - машынабудаванне;
     - вытворчасць тавараў народнага спажывання;
     - вытворчасць прадуктаў харчавання;
     - будаўнiчыя i падрадныя работы;
     - мадэрнiзацыя прадпрыемстваў лёгкай прамысловасцi.

                             Артыкул 8

     Усе  плацяжы  па  iмпарце  i  экспарце  тавараў i паслуг будуць
праводзiцца ў свабодна канверсаванай валюце ў адпаведнасцi з дзеючым
у кожнай з краiн заканадаўствам аб валютным рэгуляваннi.

                             Артыкул 9

     Дагаворныя   бакi   вырашылi   стварыць   Сумесную  Мiжурадавую
Беларуска-Турэцкую эканамiчную  Камiсiю для разгляду  ходу выканання
дадзенага  Пагаднення, вывучэння  пытанняў, якiя  ўзнiкаюць пры  яго
выкананнi,  а таксама  для выпрацоўкi  рэкамендацый Урадам  абедзвюх
краiн  па  далейшым пашырэннi  двухбаковых  эканамiчных  i гандлёвых
сувязей.
     Гэта Камiсiя будзе складацца  з прадстаўнiкоў, якiя назначаюцца
Урадамi,  i будзе  збiрацца ва  ўзаемапрымальныя тэрмiны  па чарзе ў
Турцыi i ў Беларусi.
     Дагаворныя  Бакi,  у   выпадку  неабходнасцi,  могуць  залучаць
экспертаў i саветнiкаў да ўдзелу ў пасяджэннях Камiсii.

                            Артыкул 10

     Гэта   Пагадненне   не   ўшчамляе   правоў  i  абавязацельстваў
Дагаворных Бакоў, якiя вынiкаюць з дзеючых двухбаковых i шматбаковых
мiжнародных пагадненняў.

                            Артыкул 11

     У  выпадку  спынення  дзеяння  гэтага  Пагаднення яго палажэннi
захоўваюць сiлу  ў адносiнах да  любых нявыкананых абавязацельстваў,
узнiкшых па кантрактах, заключаных у перыяд яго дзеяння.

                            Артыкул 12

     Гэта  Пагадненне ўступае  ў сiлу  з даты,  калi Дагаворныя Бакi
паведамяць адзiн аднаму аб тым, што прадугледжаныя iх заканадаўствам
працэдуры, неабходныя для юрыдычнага адабрэння Пагаднення, выкананы.
     Гэтае  Пагадненне  будзе  дзейнiчаць  на  працягу  пяцi гадоў i
аўтаматычна  будзе прадаўжацца  на адзiн  год, калi  толькi адзiн  з
Дагаворных  Бакоў не  паведамiць аб  iншым пiсьмова  другому Боку за
шэсць месяцаў да сканчэння тэрмiну яго дзеяння.

     Учынена  ў  г.Iзмiры  8  верасня  1993  г.  у  двух  сапраўдных
экземплярах  на беларускай  i турэцкай  мовах, прычым  абодва тэксты
маюць аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 _____________ подпiс
 За Урад Турэцкай Рэспублiкi                 _____________ подпiс




<< Законодательство Республики Беларусь



Новости Беларуси



Реклама



 

 

Новые документы