Главная

Новости законодательства

Законодательство РБ Обновление

Решения местных органов власти

Международные договоры

Полезные ссылки

Обратная связь




Общегосударственный классификатор Республики Беларусь "Виды экономической
деятельности"

Кодексы Беларуси

“Об амнистии некоторых категорий лиц, совершивших преступления”







Новости законодательства Беларуси

Белорусский Правовой Портал
Код кнопки

Наши партнёры

Российский Правовой Портал - inPRAVO 

Судебная практика Российской Федерации

NewsBY.org - Новости Беларуси. News of Belarus

Право - Законодательство Беларуси и других стран

 





Rambler's Top100





 

 

Под общей редакцией Валерия Левоневского

Декларация Правительства Республики Беларусь и Правительства Соединенного Королевства Великобритании и Северной Ирландии от 12 октября 1993 г. "Сумесная дэкларацыя Рэспублiкi Беларусь i Злучанага Каралеўства Вялiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi"

По состоянию на 12 октября 2006 года

<< Законодательство Республики Беларусь

 СУМЕСНАЯ ДЭКЛАРАЦЫЯ
 РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ЗЛУЧАНАГА КАРАЛЕЎСТВА
 ВЯЛIКАБРЫТАНII I ПАЎНОЧНАЙ IРЛАНДЫI *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 12 кастрычнiка 1993 г.

     З нагоды  вiзiту  ў  Злучанае  Каралеўства   Вялiкабрытанii   i
Паўночнай Iрландыi  Мiнiстра Замежных Спраў Рэспублiкi Беларусь Урад
Рэспублiкi Беларусь i Урад Злучанага  Каралеўства  Вялiкабрытанii  i
Паўночнай Iрландыi,
     поўныя рашучасцi  дзейнiчаць  сумесна  ў  пабудове  свабоднай i
дэмакратычнай Еўропы,  заснаванай  на   агульнай   прыхiльнасцi   да
дэмакратычных каштоўнасцей   i  iмкненняў  i  на  павазе  да  правоў
чалавека i верхавенстве закону,  i поўныя намеру паглыбляць i  далей
развiваць адносiны памiж iмi,

     ЗРАБIЛI НАСТУПНУЮ ЗАЯВУ:

     1. Мы  вiтаем  пераход  ад  канфрантацыi  да  супрацоўнiцтва  ў
Еўропе. Мы падзяляем перакананне ў тым,  што бяспека i  стабiльнасць
непарыўна звязаны  з  умацаваннем  дэмакратыi  i  павагай  да правоў
чалавека i асноўных свабод. Мы зноў пацвярджаем нашу прыхiльнасць да
захоўвання прынцыпаў  i  палажэнняў  Хельсiнскага  Заключнага  Акта,
Парыжскай Хартыi для новай  Еўропы  i  iншых  адпаведных  дакументаў
НБСЕ, а  таксама нашы абавязацельствы па мiжнародных iнструментах аб
правах чалавека.

     2. Мы пацвярджаем наш намер развiваць наша супрацоўнiцтва як на
двухбаковай, так i на шматбаковай аснове, ва ўсiх галiнах дзейнасцi,
уключаючы, у прыватнасцi,  галiны палiтычных, эканамiчных, абаронных
i культурных адносiн.

     3. Урад   Злучанага   Каралеўства  Вялiкабрытанii  i  Паўночнай
Iрландыi зноў  пацвярджае  сваю  рашучасць   дапамагаць   ўмацаванню
дэмакратыi ў  Рэспублiцы  Беларусь  i  падтрымлiваць  яе  пераход да
рыначнай эканомiкi i яе  больш  глыбокую  iнтэграцыю  ў  мiжнародную
эканамiчную сiстэму.

     4. Мы   гатовы   праводзiць   кансультацыi  па  пытаннях,  якiя
прадстаўляюць двухбаковы iнтарэс, а таксама па мiжнародных пытаннях,
якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс.

     5. Мы   будзем   заахвочваць   усталяванне  i  развiццё  прамых
кантактаў памiж грамадзянамi i ўстановамi ў нашых краiнах.

     Падпiсана ў двух экземплярах у Лондане 12 кастрычнiка 1993 года
на беларускай   i  англiйскай  мовах,  прычым  абодва  тэксты  маюць
аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Злучанага Каралеўства
    Вялiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi      ______________ подпiс




<< Законодательство Республики Беларусь



Новости Беларуси



Реклама



 

 

Новые документы